Ці чакаць восеньскіх пратэстаў?



Ці чакае Беларусь пасля гарачай пратэснай вясны гарачая восень? Лідары беларускай апазіцыі у адзін голас прагназуюць аднаўленне масавых пратэстаў увосень. Адназначна пра паўтарэнне масавых пратэстаў з пачаткам ацяпляльнага сезона гаварыць не варта, адзначыў у эфіры нашага радыё намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Пратэсты таксама трэба рыхтаваць. Калі яны будуць добра падрыхтаваныя, то не будуць у баку ні прафсаюзы, ні палітычныя партыі – я ў гэтым упэўнены. Актыўныя людзі, якія зявіліся ўвесну, якіх спрабуюць прэсінгаваць, на якіх ціснуць. Натуральна, што ніхто за нас саміх нічога не прынясе і не зробіць. Мы самі ў сваёй краіне павінны ўсталёўваць такі парадак, які мы хочам. Мы ўсё павінны зрабіць дзеля таго, каб змяніць сітуацыю. Са зменай улады, без змены ўлады, але сітуацыя павінна змяняцца. Прыклад з Дэкрэтам №3 гэта паказаў.

У лютым і сакавіку ў больш як дзясятку гарадоў Беларусі праходзілі пратэсты супраць дэкрэту аб так званым дармаедстве. У выніку іх Лукашэнка даў загад прыпыніць дзеянне супярэчлівага дэкрэта на год.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя