Ці да беларуска-расейскіх перамоваў варта далучыцца Еўропе?
Пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус звяртаецца з дэпутацкім запытам да кіраўніцтва знешнепалітычнай службы Еўразвяза з тым, каб ЕЗ прапанаваў Беларусі і Расеі арганізаваць трохбаковыя кансультацыі, звязаныя з праектам „паглыбленай інтэграцыі”.
Пра гэта паведаміў беларускі палітык Анатоль Лябедзька, якія разам з іншымі – удзельнічаў у сустрэчы ў Еўрапарламенце, дзе абмяркоўвалі Беларусь.
Вынікі гэтай сустрэчы ўжо ёсць, кажа Анатоль Лябедзька:
– Прыедзе дэлегацыя Еўрапейскага парламента ў Беларусь і нам было вельмі важна, каб нейкія пункты ў іх былі абазначаны, мы ім у гэтым дапамаглі. Наша дзейнасць дае нейкі плён. Той жа Петрас Аўштравічус накіраваў кіраўніку службы знешніх зносін запыт наконт таго, што сёння з беларуска-расейскай інтэграцыяй, ці магчыма стварыць трохбаковую кантактную групу, каб атрымаць больш інфармацыі. Беларусы таксама не ведаюць, што там адбываецца, але гэта пытанне больш чым надзённае.
Як кажа, кіраўнік цэнтра „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька – удзельнікам дыскусіі з боку ЕЗ — было важна пачуць апісанне сітуацыі ў Беларусі перад паездкай дэпутатаў Еўрапарламента ў Менск у лютым. Закраналіся пытанні расейска-беларускай інтэграцыі, адсутнасць выбараў у Беларусі, будаўніцтва атамнай электрастанцыі і прымяненне смяротнага пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя