Ці гатовыя беларускія рабочыя да агульнанацыянальнага страйку?
Рабочыя ў рэгіёнах хутчэй не гатовыя да нацыянальнага страйку з 26 кастрычніка, пра які аб’явіла Святлана Ціханоўская.
Страх застацца без працы перамагае жаданне змагання за годнае жыццё. Да такіх вынікаў прыйшлі сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” з Бярозы Сяржук Русецкі і былы эканаміст Уладзімір Пазняк, якія маюць непасрэдныя кантакты з рабочым асяродкам.
Кажа Сяржук Русецкі:
– Частку людзей выціснулі з тэрыторыі краіны, частку людзей пасадзілі на суткі і аштрафавалі. Як на сёння, мне не падаецца, што гэта рэальна можна будзе здзейсніць з 25 кастрычніка.
– Я думаю, што час страчаны. Нават тады, калі была першая хваля, актыўна праходзілі сходы, Лукашэнка ездзіў па прадпрыемствам і там яго сустракалі, як памятаем, улюлюканнем. Нават тады ўлады змаглі знайсці нейкія рычагі.
Паводле Уладзіміра Пазняка, ён мае спадзеў на праграмістаў, якія ў стане паралізаваць эканоміку і без страйкаў. Хаця страйкі – гэта вельмі важная рэч у змаганні з рэжымам пры адстойванні свабоды і дэмакратыі.
Нагадаем, што Святлана Ціханоўская выставіла ўльтыматум саманазначэнцу Аляксандру Лукашэнку. Калі ён да 25 кастрычніка не аб’явіць пра свой сыход, не прыбярэ сілавікоў з вуліц і не адпусціць палітвязняў, 26-га пачнецца агульнанацыянальны страйк.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org