Ці існуе для выбараў каронавірус?
Палітык Павел Севярынец распавядае, чаму сёння абсалютна не да месца разважаць пра так званыя прэзідэнцкія выбары.
Павел Севярынец: Зараз абмяркоўваюць патэнцыйных кандыдатаў, іх шанцы сабраць неабходную колькасць галасоў. Але трэба зразумець, што сёння гаворка ідзе нават не пра гэта. Найперш трэба казаць пра жыцці людзей.
Падчас пандэміі ўдзельнічаць ва ўсім гэтым абсурдзе – гэта значыць падвяргаць рызыцы і небяспецы людзей не толькі са сваёй ініцыятыўнай групы, але і тых, да каго будуць прыходзіць.
РР: Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што назіральнікаў як быццам бы таксама не будзе…
Павел Севярынец: Атрымліваецца, што для параду каронавіруса няма, а вось для выбараў ён будзе. Таму пра які дэмакратычны выбарчы працэс у такой сітуацыі можна казаць?
Выбары будуць, калі закончыцца пандэмія, і людзі змогуць выйсці на масавыя акцыі і пачаць нацыянальны страйк.
А тое, што будзе адбывацца зараз, не мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да выбараў. Як казаў сам беларускі кіраўнік, пачынаецца звычайная “вакханалія”.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя