Ці мае Саакашвілі палітычныя перспектывы ва Украіне?
Ва Украіне апублікаваны адкрыты ліст Міхаіла Саакашвілі, у якім ён заклікае прэзідэнта Пятра Парашэнку сысці ў адстаўку. У адкрытым лісце былы грузінскі прэзідэнт падкрэслівае, што знаходзіцца з дзейсным украінскім прэзідэнтам па розныя бакі барыкад не толькі ў палітыцы, але і ў светапоглядах. Саакашвілі вінаваціць Парашэнку ў сістэмнай карупцыі і нежаданні дамагацца палітычных і эканамічных змен ва Украіне.
Ці мае Саакашвілі палітычныя перспектывы ва Украіне? Думкай на гэты конт дзеліцца Алег Галаваценка, старшыня тэлерадыёкампаніі «Свабода-FM»
— Тут пытанне не ў Саакашвілі. Я думаю, што вялікіх перспектыў у яго няма, ён цяпер нешта накшталт сцягу, які зручна трымаць у руках грамадзянам, якія пагнуць пэўных палітычных свабод, каб прыбраць фактар Расеі ў палітыцы прэзідэнта Парашэнкі.
Тым часам украінская Генпракуратура высунула супраць Саакашвілі чарговае абвінавачванне, гэтым разам – у садзейнічанні арганізаванай злачыннай групоўцы.
Беларускае Радыё Рацыя