Ці магчымы ў Беларусі „Майдан”?
Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаўся пра перамены ў грамадстве.
Беларускі кіраўнік палохае беларусаў “Майданам” і “майданутымі”. Ці ёсць умовы ў Беларусі для рэвалюцыйнай сітуацыі?
Аляксей Янукевіч: Я лічу, што “Майдан” ці “Плошча” – гэта той стэрэатып, які з аднаго боку выступае для дзеючай улады, як нейкая страшылка, а з іншага пануе ў галовах часткі беларускага незалежніцкага грамадства, як нейкае чароўнае ўратаванне.
Насамрэч “Майдан” – гэта не тое, што робіць магчымым перамены ў краіне, а тое, што з’яўляецца фіналам пераменаў, якія адбываюцца ва ўсім грамадстве.
РР: Беларускае грамадства не саспела да радыкальных пераменаў?
Аляксей Янукевіч: Відавочна, што перамены ў беларускім грамадстве ідуць. Гэтая выбарчая кампанія паказала, што грамадства змянілася больш, чым многія чакалі.
Але, на маю думку, прынамсі зараз гэтыя змены не такія глыбінныя, каб яны сапраўды маглі рэалізавацца ў кардынальнай змене ўлады.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя