Ці магчымая ў Беларусі напаўдэмакратыя?



Палітычныя эксперты лічаць, што змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі, абяцаныя Лідзіяй Ярмошынай перад надыходзячымі парламенцкімі выбарамі, ніяк не паўплываюць на вынікі выбарчай кампаніі. Як правіла кандыдаты ад апазіцыі ў дэпутаты не праходзяць. Гэта б нашкодзіла палітычнай сістэме дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, – мяркуе прадстаўнік тэлеканала Белсат у Беларусі Міхась Янчук.

– Пасля 21-го год аднаасобнай улады Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, любыя структурныя глыбокія, сур’ёзныя рэформы ў бок дэмакратызацыі для той сістэмы, якую ён выбудаваў унутры краіны, азначаюць смерць сістэмы. Там не можа быць напаўдэмакратыі, бо нават гэтая напаўдэмакратыя будзе азначаць вялікую пагрозу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Прыгадаю, раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла пра змены ў выбарчым заканадаўстве. Адна з галоўных прапановаў датычыцца павышэння празрыстасці пры падліку галасоў. Са слоў Ярмошынай, увесь падлік бюлетэняў будзе праводзіцца на адным баку стала. Менавіта на немагчымасць назіраць за падлікам бюлетэняў раней скардзіліся незалежныя назіральнікі за беларускімі выбарамі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя