Ці пачаў Пуцін чарговую сусветную вайну?



Інтэлектуальны клуб нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч правёў сваё другое паседжанне, на якім расейскі палітолаг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі прачытаў лекцыю на тэму «Чацвертая сусветная вайна. Апошні выхад для посткаланіяльнага свету».

Дыскусія, якая разгарнулася падчас лекцыі, выявіла, што беларуская публіка жадала ўбачыць выкладанне тэмы бліжэй да зразумелых беларускіх рэаліяў, мяркуе Святлана Алексіевіч.

– Я думаю, што ў кожным выпадку гэты чалавек прапанаваў нейкія новыя памеры, іншае стаўленне. А ў нас – жаданне вузкіх, чыста беларускіх адказаў. Я яшчэ раз паўтару: няма чыста беларускіх адказаў. Ёсць агульнацывілізацыйныя чалавечыя адказы. Гэта і ёсць прынцып нашага клуба.

Станіслаў Бялкоўскі даводзіў у сваёй лекцыі, што Расея ўжо развязала Чацвертую сусветную вайну, якую яна вядзе ў гібрыднай форме. Між тым, пытанне, што разумець пад тэрмінам «вайна», стала адной з галоўных тэмаў для спрэчак удзельнікаў дыскусіі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота realnoevremya.ru