Ці палепшаў вобраз Лукашэнкі?



Пра тое, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі дасягнуў максімальнага значэння за апошнія чатыры гады, нядаўна засведчылі новыя дадзеныя Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Гэты інстытут, якім кіруе Алег Манаеў, зарэгістраваны ў Літве.

„Трэба дзяліць рэйтынгі ўнутры краіны і па-за яе межамі“, – адзначае міжнародны аналітык Андрэй Фёдараў. Хоць не выключае, што не толькі ў самой Беларусі, але і за мяжой, вобраз Лукашэнкі палепшаў:

– Зараз ён ужо не апошні дыктатар Еўропы… Цяпер расейскі лідар паказаў сябе з горшага боку. Можа і ёсць нейкія зрухі. Наўрад ці зменяцца адносіны да Беларусі, пакуль унутраная палітыка тут застанецца той жа самай.

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі, паводле даследаванняў НІСЭПД, складае цяпер 42,5 %. Сацыёлагі гэта звязваюць з вайной ва Ўкраіне. Апошнім разам рэйтынг Лукашэнкі быў вышэй толькі ў снежні 2010 году, калі складаў 53 %.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя