Ці патрэбна люстрацыя?



Сустаршыня Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалай Статкевіч сумняецца ў мэтазгоднасці прыняцця Закона “Аб люстрацыі” пасля перамогі дэмакратаў. Такую пазіцыю ён абгрунтоўвае тым, што імкненне пакараць грамадзян паводле прыналежнасці да нейкіх канкрэтных прафесійных груп, а не па факце здзейсненых злачынстваў, будзе пагражаць нацыянальнай еднасці і стане фактарам рызыкі для дзяржавы.

Нельга абвінавачваць цэлы слой насельніцтва. Ёсць канкрэтныя выпадкі. Вось ёсць чалавек, якога пераследавалі. Яму трэба заплаціць кампенсацыю за час без працы, за кожныя суткі, за кожны штраф. Дзяржава, канешне, павінна быць гатова, але ж лепш узяць грошы, каб нехта рабіў. Самая лепшая люстрацыя чыноўнікаў – гэта сумленныя выбары. Самая лепшая люстрацыя праваахоўнікаў – трэба выбраць прафесіяналаў, бо прафесіянал не будзе сябе пэцкаць.

Законы “Аб люстрацыі” – гэта заканадаўчыя абежаванні ў дачыненні да прыхільнікаў папярэдняй улады. У некалькіх посткамуністычных дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы закон забараняе былым адыёзным функцыянерам рэжымаў займаць дзяржаўныя пасады і служыць у сілавых структурах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель