Ці патрэбны Беларусі вайсковы нейтральны статус?



Гэтае пытанне стала адным з асноўным на грамадскіх слуханнях, што адбыліся ў Гародні. Прадстаўнікі гарадзенскіх арганізізацый БНФ, БСДП, “Гавары Праўду” размаўлялі пра тое, што неабходна рабіць,  каб беларускія вайскоўцы не паехалі служыць у гарачыя кропкі.  Гарадзенцаў, што прыйшлі на сустрэчу, таксама цікавіла тэма расейскай вайсковай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі. Пра сустрэчу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае адзін з яе арганізатараў, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў:

– Трэба разумець, што вось такія аб’екты ў выпадку сур’ёзнага канфлікту паміж, напрыклад, НАТО і Расеяй будуць адразу знішчаны, літаральна ў першыя гадзіны такога канфлікту. І беларусы праз прысутнаць такіх аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца закладнікамі гэтай сітуацыі. Яны першыя патэнцыйныя смяротнікі ў выпадку абвастрэння міжнароднай сітуацыі. Нават калі гэта будзе канфлікт лакальны, які не перарасце ў глабальны, то ўсё роўна гэтыя аб’екты будуць падвяргацца бамбардзіроўкам.

Па словах арганізатараў, грамадскія слуханні па пытаннях расейскай ваеннай прысутнасці ў межах кампаніі “Народны рэферэндум” сталі другой сустрэчай у Гародні на працягу апошніх некалькіх месяцаў. Гародня стала ўжо дзясятым беларускім горадам, дзе падобныя сустрэчы адбыліся.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня