Ці пойдуць на выбары жыхары Баранавіч?
Прагнозы ўдзелу людзей у выбарах самыя розныя. Чыноўнікі ўпэўнены, што народ масава пойдзе на выбарчыя ўчасткі і прагаласуе менавіта за Аляксандра Лукашэнку.
Нягледзечы, што за 21 год праўлення Лукашэнка разваліў эканоміку, укінуў краіну ў даўгавую яму, расквітнела карупцыя і абяздоліў народ. Бальшыня апытаных жыхароў Баранавіч пагаджаецца, што людзі пойдуць на выбары. Хаця, па меркаванню доўгатэрміновага назіральніка “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяргея Гоўшы, выбараў наогул няма:
– І ці пойдуць людзі, ці не пойдуць – толку з гэтага няма. Масава пагоняць – на датэрміновыя і ў нядзелю.
– І прымусяць яшчэ распіцца, што я схадзіў і прагаласаваў. Я працавала ў школе, у нас ляжаў у настаўніцкай спіс, і кожны дзень завуч прыходзіла і пыталася: чаму не прагаласавала? Гэтак будзе і на заводзе, гэтак будзе і на фабрыцы, гэтак будзе ўсюды.
– Народ яшчэ не саспеў, народ яшчэ спіць. Пойдуць галасаваць за бацьку, які іх абароніць ад вайны.
– Гэта не народ – гэта натоўп.
– Выбаршчыкі з узроўнем ніжэй за талію, то яны пойдуць. Бо тыя байкі ім надта падабаюцца. Абяцанка – цацанка, а дурню радасць.
Людзі з іншымі меркаваннямі упэўнены, што масавага паходу на выбарчыя ўчасткі не будзе. Паколькі апошнія крокі дзяржавы не даюць ніякіх спадзяванняў на лепшае.
Беларускае Радыё Рацыя