Талібы ўзялі на сябе адказнасць за крушэнне самалёта ў Афганістане (абноўлена)



Баевікі радыкальнага руху „Талібан” узялі на сябе адказнасць за крушэнне лайнера, якое адбылося ў Афганістане, паведамляе ТАСС са спасылкай на афганскі тэлеканал 1TVNews.

Талібы таксама заявілі, што самалёт належыць ВПС ЗША і сярод загінулых некалькі афіцэраў ЦРУ.

Лайнер пацярпеў крушэнне ў падкантрольным талібам павеце Дзіх-Як у цэнтральнай частцы краіны. Паводле інфармацыі агенцтва Ariana News, у момант здарэння на борце знаходзіліся 110 чалавек

***

Пасажырскі самалёт афганскіх авіяліній (Afghan Airlines) пацярпеў у панядзелак крушэнне ў правінцыі Газні, піша агенцтва ТАСС са спасылкай на агенцтва Ariana News.

Як зазначыў прадстаўнік губернатара правінцыі, самалёт разбіўся ў павеце Дзіх-Як.

Па дадзеных тэлеканала TOLOnews, на борце пасажырскага самалёта маглі знаходзіцца да 83 чалавек. Лайнер, па папярэдняй інфармацыі, накіроўваўся з горада Герат у Кабул.

Пры гэтым сама Afghan Airlines неўзабаве абвергла інфармацыю аб крушэнні самалёта ў Газні.

Губернатар правінцыі Газні Вахідула Калімзай звявіў, што ніводны пасажырскі самалёт не пацярпеў крушэння на тэрыторыі Афганістана. Яго словы перадае ў Twitter Ariana News.

Прадстаўнікі Упраўлення грамадзянскай авіяцыі краіны пацвердзілі заяву чыноўніка. Па звестках ведамства, з усімі афганскімі пасажырскімі судамі усё ў парадку.

Паводле непацверджанай версіі, крушэнне пацярпеў замежны самалёт. Спасылаючыся на паведамленні мясцовых жыхароў, Калімзай распавёў, што з моцна абгарэлага паветранага судна выцягнулі пілота — мяркуючы па ўсім, грамадзяніна замежнай дзяржавы.

Раней паведамлялася, што катастрофу пацярпеў самалёт, што ляцеў у Нью-Дэлі.