Ці рыхтуюцца беларускія суды да выбараў?



Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў распавядае пра магчымыя рэпрэсіі падчас выбарчай кампаніі і працу беларускіх судоў.

Міхаіл Пастухоў

Міхаіл Пастухоў (Фота svaboda.org)

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што міліцыя да выбараў гатовая і можа спрацаваць „раней, калі ў гэтым будзе неабходнасць”. А ці рыхтуюцца да выбараў суды?

Міхаіл Пастухоў: Зараз зроблена крок у бок лібералізацыі, паляпшэння стасункаў з Захадам, таму, натуральна, улада стараецца абыходзіцца без нейкіх жорсткіх рэпрэсій. Яна прыйшла доўгі час, каб нармалізаваць стасункі з Еўропай, на волі апынуліся палітвязні, не думаю, што будзе на руку ўсё гэта перакрэсліць. Тым не менш, мы бачым, што сілавыя структуры прыведзены ў павышаную гатоўнасць на перыяд выбараў. А што гэта можа азначаць? У такіх умовах заўсёды ж трэба паказаць вынікі – кагосьці затрымаць, некага абясшкодзіць. Таму нельга выключаць магчымасці прыняцця нейкіх рэзкіх дзеянняў у адносінах да прадстаўнікоў апазіцыі.

РР: Напэўна, да выбараў падрыхтавалася не толькі міліцыя, але і суды?

Міхаіл Пастухоў: Падчас выбараў увесь дзяржаўны апарат стаіць “на вушах”, і адміністратыўны рэсурс быў заўсёды задзейнічаны. Па маёй інфармацыі, зараз усё гэта таксама прысутнічае. Суды – не выключэнне.

РР: Але ж уладныя чыноўнікі пастаянна падкрэсліваюць, што суды ў краіне – незалежныя…

Міхаіл Пастухоў: Фармальна абвешчаны прынцып незалежнасці судоў, а на самай справе мы ведаем, што суды наўпрост залежныя ад выканаўчай улады. Яны ўжо арыентаваны суадносным чынам і пры прыняцці рашэнняў не праяўляюць ваганняў. Ведаюць, якім павінна быць рашэнне, калі справа тычыцца нейкіх палітычных працэсаў.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя