Ці стане Беларусь мостам перамоваў Расеі з Украінай?



1396322201-4597-ukraina-rossiyaНа ўсходзе Украіны працягваюцца баявыя дзеянні. У той жа час кіраўніцтва Беларусі выступіла мостам перамоваў паміж Кіевам і Масквой. Пра тое, якія наступствы могуць мець такія падзеі, мы запыталіся ў берасцейскіх актывістаў, якія жывуць амаль на мяжы з Украінай. Кажа сябра абласной суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк:

– Мяркуючы па апошніх навінах, Расея збіраецца праводзіць поўнамаштабныя вучэнні на мяжы з Украінай. На жаль, даводзіцца гаварыць пра тое, што здаровы розум палітыкамі не авалодаў. Перамовы, якія павінны былі неяк разрадзіць сітуацыю, гэтага не зрабілі. Усё ж ёсць пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Таму відавочна, што антытэрарыстычная аперацыя будзе працягнута.

На думку апытаных актывістаў, цяпер надзвычай важна, каб Беларусь не была ўцягнута як саюзнік Расеі ў баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота unian.net