Ці сустрэнуцца Зяленскі і Пуцін у Пекіне?
У Крамлі пракаментавалі магчымасць сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна ў Пекіне.

Мяркуецца, што і прэзідэнт Расеі, і прэзідэнт Украіны будуць прысутнічаць на адкрыцці зімовай Алімпіяды.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары ТАСС заявіў, што „правядзенне ніякіх двухбаковых сустрэч… не плануецца” (акрамя перамоў з старшынём КНР Сі Цзіньпінам). А прычынай гэтага ён назваў строгія абмежаванні, якія арганізатары Алімпіяды ўвялі і для спартоўцаў, і для гасцей, „уключна з афіцыйнымі асобамі”.
Разам з тым Пяскоў адзначыў, што цалкам выключаць магчымасці сустрэчы Пуціна з Зяленскім нельга.
Беларускае Радыё Рацыя
