Ці вядзе Менск патаемныя перамовы з Захадам?



Ці вядзе Менск патаемныя перамовы з Захадам, каб выйсці з-пад татальнага кантролю Масквы?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Такія перамовы рэальныя, але пры адной умове, што супраць іх не выступае Крэмль. Што можа абмяркоўвацца? Ну, менавіта на “тут і зараз” – нічога. Пакуль тут знаходзяцца расейскія войскі, а яны тут будуць знаходзіцца ўсю актыўную фазу вайны, Захад не будзе лічыць Менск бокам, які можа выконваць дамовы, калі яны будуць дасягнутыя. У дадзеным выпадку, калі нешта і адбываецца, то гэта, хутчэй, папярэднія нейкія кансультацыі і абмен меркаваннямі.

Інфармацыя пра таемныя перамовы менскага рэжыму з заходнімі краінамі адначасова з’явілася на некаторых беларускіх і ўкраінскіх сайтах. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.      

Беларускае Радыё Рацыя