Ці выканае Генадзь Давыдзька свае перадвыбарчыя абяцанні?
Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч распавёў, чаму ён вырашыў разам з іншымі сталічнымі жыхарамі сустрэцца з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Генадзем Давыдзькам.
Юрась Губарэвіч: Плануем сустрэцца з Давыдзькам сёння, 11 лютага, у 18.00. Так было вырашана на чарговай сустрэчы аргкамітэта, які займаецца праблемамі сталічнага квартала, што трапляе пад ушчыльненне.
Вырашылі: калі на гэтай тэрыторыі ёсць дэпутат (ім стаў Генадзь Давыдзька), то няхай ён таксама паспрабуе зрабіць нешта карыснае для сваіх выбарцаў. Гэта першая сустрэча такога кшталту, таму пабачым, наколькі Давыдзька наогул адкрыты для вырашэння праблем людзей.
Дарэчы, падчас перадвыбарчай кампаніі былі спробы дагрукацца да Генадзя Давыдзькі па гэтым пытанні, і ён казаў, што, калі яго абяруць дэпутатам, то ён вернецца да абмеркавання гэтай праблемы і пастараецца дапамагчы.
РР: Ці ёсць у людзей надзея, што дэпутат дапаможа вырашыць іх праблему?
Юрась Губарэвіч: Трэба грукацца ва ўсе дзверы, хаця папярэднія дэпутаты на звароты людзей не асабліва адгукаліся і рэальна не дапамаглі. Калі народ сам не абірае дэпутатаў, то эфекту ад іх вельмі мала.
Але мы паглядзім, якія будзе гэтым разам вынік ад сустрэчы з дэпутатам Давыдзькам. Проста пратэстуем яго словы і абяцанні.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя