Ці ёсць час змяніць выбарчае заканадаўства да парламенцкіх выбараў?
АБСЕ ўжо ні ў якім разе не прызнае мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі як дэмакратычныя. А вось ці нешта зменіцца ў выбарчым заканадаўстве перад парламенцкай кампаніяй 2016 году? Такое пытанне ў час інтэрв’ю для нашага радыё паставіла шэф-рэдактарка газеты “Народная воля” Святлана Калінкіна:
– Ці будзе АБСЕ настойваць, каб хаця б парламенцкія выбары прайшлі па іншых правілах, – вось гэта галоўная інтрыга і галоўнае пытанне. Некаторыя кажуць, што гэта ўжо немагчыма, немагчыма змяніць выбарчае заканадаўства. На мой погляд, гэта цалкам магчыма. Выбары адбудуцца толькі ў кастрычніку наступнага года. Хаця там ёсць паўгады мараторыю, калі нельга ўносіць змены.
Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазней за 11-га верасня наступнага году. Пакуль пра свой удзел у іх заявілі тры апазіцыйныя структуры Беларусі ў рамках кааліцыі – Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух “За свабоду” і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Партыя БНФ кажа, што пойдзе на выбары асобна.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя