Ці ёсць сэнс у адкліканні дэпутатаў?



У Беларусі прыхільнікі перамен актыўна абмяркоўваюць неабходнасць пачатку кампаніі па адкліканні дэпутатаў не толькі Палаты Прадстаўнікоў, што ўжо ладзіцца ў як найменей 30 акругах, але і мясцовых Саветаў: абласных, гарадскіх і раённых дэпутатаў.

Былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», філосаф Анатоль Ляўковіч кажа, што адцягваць сілы на мясцовы ўзровень немэтазгодна:

– Я бачу ў гэтым мала сэнсу. Па-першае, гэты ўзровень саветаў і праца на гэтым узроўні – гэта звязана, хутчэй за ўсё, з тым, каб пафарбаваць лаўкі, зрабіць дарогі і г.д. Тут палітычныя рашэнні не прымаюцца. Таму ці ёсць сэнс?

Анатоль Ляўковіч дадае, што адносна мясцовых дэпутатаў больш эфектыўна, калі б прыхільнікі перамен сабраліся і прыйшлі грамадой на чарговую сесію Савету. Такія паседжанні ў сваю чаргу павінны быць адкрытымі.

Беларускае Радыё Рацыя