Ці заменіць Кадыраў Прыгожына ў Бахмуце?
Кіраўнік расейскай ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын звязаўся з прадстаўнікамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава для перадачы пазіцый ва ўкраінскім Бахмуце з 10 траўня.

На думку Прыгожына, байцы спецназа «Ахмат» «абавязкова возьмуць» Бахмут. Раней кіраўнік ПВК выклаў серыю ролікаў, у якіх абвясціў, што «Вагнер» выведзе свае войскі з Бахмута, калі не атрымае неабходных боепрыпасаў ад Міністэрства абароны. Кадыраў у адказ паведаміў, што «вагнераўцаў» у Бахмуце могуць змяніць байцы «Ахмата».
Тым часам, у Расеі затрымалі падазраванага ў падрыве машыны расейскага прапагандыста Захара Прылепіна. Звесткі пра асобу затрыманага і ягоную магчымую ролю ў замаху пакуль не раскрываюцца. Audi, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны. Загінуў кіроўца, Прылепін атрымаў раненні.
Беларускае Радыё Рацыя
