Ці запросяць прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў на саміт „Вялікай сямёркі”?



Еўрапарламент заклікае Раду Еўразвязу да ўвядзення ў тэрміновым парадку эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі па Беларусі.

Сёння, 10 чэрвеня, адбудзецца галасаванне па дакуменце. У праекце рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць падтрымкі і пашырэння кантактаў і супрацы з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл у Менску і ў выгнанні, уключаючы Святлану Ціханоўскую і чальцоў Каардынацыйнай рады і Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення.

У сувязі з гэтым Еўрапарламент падтрымлівае прапанову запрасіць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл на саміт „Вялікай сямёркі”, які пройдзе 11-13 чэрвеня, і на саміт Усходняга партнёрства, які павінен прайсці сёлета.

Беларускае Радыё Рацыя