Ці зацікаўленая Беларусь ва “Усходнім партнёрстве”?



Для Беларусі важнае “Усходняе партнёрства” ў палітычным і эканамічным аспектах – адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў у час прэс-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА. “Мы не хочам заставацца ў баку ад тых працэсаў, якія адбываюцца сёння на еўразійскай  прасторы. “Усходняе Партнёртва” – гэта нейкі мост для паразумення паміж інтэграцыйнымі працэсамі, Еўразвязам ды Еўразійскім эканамічным саюзам,” – сказаў Гур’янаў. На яго думку, Беларусь вылучаецца сярод іншых удзельнікаў гэтай праграмы:

– Мы прапаноўваем, акрамя дыялогу, практычныя тэмы, якія хвалююць нас з аднаго боку як удзельнікаў Еўразійскага эканамічнаг саюза, а з іншага боку – дзяржаў, якія накіраваныя на нармальныя адносіны з Еўразвязам. Мы гаворым пра тое, што ў праграмах, падобных на “Усходняе партнёрства”, мы можам захаваць інтарэсы і днаго, і другога інтэграцыйнага аб’яднання, і зразумець як мы сябе ў Еўропе будзем надалей адчуваць і рухацца наперад з тым, каб ліквідаваць бар’еры.

 

У траўні ў латвійскай сталіцы пройдзе саміт “Усходняга партнёрства”. Да гэтага часу невядома, хто будзе на ім прадстаўляць Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.wikipedia.org