Ці зменіць каронавірус знешнюю палітыку афіцыйнага Менска?
Палітолаг Андрэй Фёдараў тлумачыць, чаму знешняя палітыка Беларусі ў бліжэйшы час можа крыху змяніцца ў заходнім накірунку.
Андрэй Фёдараў: Не думаю, што знешняя палітыка афіцыйнага Менска ў бліжэйшы час моцна зменіцца. Калі Расея больш-менш нармальна ачомаецца ад крызісу, якія звязаны з пандэміяй, то таксама ад сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі не адмовіцца – яна застанецца ранейшай.
Што датычыцца Еўразвяза, то не выключана, што сітуацыя зменіцца. І не столькі з-за нейкіх палітычных момантаў, колькі па эканамічных фактарах. Захад і так нашай краіне не шмат грошай даваў, а зараз дапамога тым больш зменшыцца.
А менавіта заходнія грошы – асноўнае, што цікавіць беларускія ўлады. Таму, на мой погляд, варта чакаць, што беларуска-еўрапейскія стасункі моцна не пагоршацца, але будуць больш халодныя і знізіцца меркантыльны інтарэс.
РР: А што будзе з так званай “паглыбленай інтэграцыяй” паміж Расеяй і Беларуссю?
Андрэй Фёдараў: Імперскія настроі Крамля не знішчыць ніякі каронавірус, гэтая палітыка захаваецца. Таму пра праект інтэграцыі не забыліся, а проста адклалі на час. Калі не атрымаецца з “паглыбленай інтэграцыяй”, відаць, будуць выкарыстоўваць іншыя метады.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя