Ці зменяцца стасункі паміж Беларуссю і Расеяй?



Палітык Анатоль Лябедзька прагназуе, як размеркаванне ўлады ў Расеі адаб’ецца на Беларусі.

Нагадаем, што Уладзімір Пуцін прапанаваў замацаваць у Канстытуцыі Расеі статус і ролю Дзяржаўнага савета і аслабіць пасаду прэзідэнта, забіраючы ў яго паўнамоцтвы па прызначэнні прэм’ера і ўрада.

Анатоль Лябедзька: У Крамлі будзе некалькі сцэнароў транзіта ўлады. Які будзе рэалізаваны – залежыць ад многіх фактараў. Учора далі зразумець, што рэалізуецца сцэнар са зменай Канстытуцыі і магчымай перспектывай, каб пасля прэзідэнцтва Пуцін змог перамясціцца ў Дзяржаўны савет ці Раду бяспекі, у якіх будзе сканцэнтраваны сілавы кантроль над сітуацыяй і над краінай.

РР: Ці добра гэта для Беларусі?

Анатоль Лябедзька: Для нас гэта добры знак, які азначае, што спроба Крамля рэалізаваць план па далучэнні Беларусі да Расеі так і засталася спробай, а сам план, відаць, зараз для Масквы не з’яўляецца прыярытэтным.

Але гэта не азначае, што сёння ці заўтра ўжо закончыліся газавыя, нафтавыя ці малочныя войны. Яны працягнуцца. Мяркую, зараз Расея зробіць стаўку на эканамічныя моманты ўтрымання Беларусі ў зоне палітычнага ўплыву Крамля.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя