Ці змогуць сепаратысты ездзіць у Еўразвяз?



Пасля таго, як паміж Украінай і Еўразвязам запрацуе бязавы рэжым, колькасць адмоваў ва ўездзе ўкраінцам можа павялічыцца. Пра гэтую заяву Памежнай службы Польшчы паведамляе “Укрінфарм”.

Размова імаверна вядзецца пра тых украінцаў, якія могуць быць звязаныя з баевікамі непрызнаных ДНР і ЛНР. Ва Украіне, аднак, мяркуюць, што ўкраінскіх грамадзянаў, датычных да рэжымаў Данецка і Луганска, павінны фільтраваць спецслужбы яшчэ на момант атрымання такімі замежных пашпартоў. Так, прынамсі, мяркуе старшыня ўкраінскай тэлерадыёкампаніі “Свабода-FM” Алег Галаваценка:

– Ад гэтага ніхто не застрахаваны насамрэч, але на гэта ёсць праваахоўныя органы, якія выдаюць пэўныя дакументы, правяраюць людзей, ці не належаць яны да той ці іншай экстрэмісцкай групы. Я думаю на гэтым этапе павінен адбывацца адбор.

Нагадаем, што бязвізавы рэжым паміж Украінай і Еўразвязам запрацуе з 11 чэрвеня.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя