Ці зможа Лукашэнка з’явіцца на саміце ААН?
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш запрасіў Аляксандра Лукашэнку на саміт па Мэтах устойлівага развіцця ў Нью-Ёрку, які павінен адбыцца сёлета 19-20 верасня.

Сітуацыю каментуе дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр:
– Гэтае запрашэнне, гэта пра тое, што ўсё ж такі ААН можа яго запрасіць, Лукашэнка можа паехаць і хутчэй за ўсё яго там не арыштуюць падчас гэтага мерапрыемства. Гэта не вельмі добры знак, асабліва тыя аргументы, якія зараз даў ААН, што Беларусь мае вельмі высокія дасягненні і ўстойліва развіваецца. Гэта насамрэч не так, гэта вельмі добра адлюстроўвае тая справаздача, якую мы падрыхтавалі ў мінулым годзе. Выклікае насцярожанасць, гэта нейкая вельмі кароткая памяць ААН пра ўсе тыя парушэнні правоў.
Трэба адзначыць, што Лукашэнка з 2006 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Пры гэтым апошні раз ён быў у ЗША ў 2015 годзе, калі выступаў на чарговым саміце ААН па ўстойлівым развіцці.
На гэты момант вядома, што Лукашэнка ўжо атрымаў запрашэнне на саміт і напісаў на яго адказ, адзначыўшы, што Беларусь „возьме ўдзел у гэтым важным мерапрыемстве на годным узроўні”.
Беларускае Радыё Рацыя
