Цікавасць да Беларусі ў Літве значна павялічылася
Цікавасць да Беларусі ў Літве за апошні час значна павялічылася – як у самім грамадстве, так і ў акадэмічнай супольнасці – кажа дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
«Мы тут адчуваем рэальную падтрымку»,– адзначыў ён.
– Падзеі ў Беларусі, пратэсты і палітычны крызіс, – усё гэта прывяло да павышэння цікавасці да Беларусі. Беларусь стала вельмі важным накірункам літоўскай знешняй палітыкі за апошні год. І, канешне, гэта стварае неабходнасць больш глыбока разумець Беларусь. Таму, канешне, мы бачым і адчуваем і вялікую цікавасць, але і падтрымку, і проста чалавечую салідарнасць.
Сёлета ў Літве выйшла кніга па гісторыі Беларусі, якую напісаў гісторык Ковенскага ўніверсітэта Русціс Камунтавічус. Да гэтага часу ні адзін літоўскі аўтар не публікаваў сінтэтычнай гісторыі Беларусі. Не было нават перакладаў з іншых моваў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя