Ціханоўскай пакуль рана вяртацца ў Беларусь
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю „Нашай ніве” выказаўся наконт мэтазгоднасці яе вяртання ў Беларусь.
„Цяпер — гэта турма, — кажа Вячорка. — Трэба зрабіць, каб гэта было вяртанне на перамовы, на фінальны этап рэвалюцыі. Усе пагодзяцца, што цяпер гэта немэтазгодна”.
Па словах дарадцы, Ціханоўская „гатовая вяртацца ў любы дзень”. — Ёй самой было б прасцей сесці ў турму, чым несці адказнасць за тых, хто пакутуе ў турмах”, — дадаў Вячорка. — У Святланы Ціханоўскай „высокая асабістая адказнасць за ўсіх, яна за ўсіх перажывае”, — адзначае яе дарадца.
Ціханоўская жыве з дзецьмі ў Літве са жніўня мінулага года. Яе муж Сяргей Ціханоўскі з траўня мінулага года знаходзіцца за кратамі ў Беларусі і прызнаны палітычным зняволеным.
Беларускае Радыё Рацыя