Ціханоўская абмеркавала з МЗС Нарвегіі супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем»
Святлана Ціханоўская правяла тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд.
Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем» нягледзячы на санкцыі. Ціханоўская сустрэла разуменне Хюітфельд і адзначыла, што беларусы лічаць неэтычным супрацоўніцтва з «кашалькамі» рэжыму, паведамляе reform.by са спасылкай на штаб Ціханоўскай.
Таксама Ціханоўская падзякавала Нарвегіі за падтрымку пятага пакета санкцый ЕЗ, заклікала Нарвегію, якая з’яўляецца членам Савета Бяспекі ААН, падымаць беларускае пытанне ў ААН, а таксама заклікала працягваць аказваць дапамогу грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і праваабаронцам.
МЗС Нарвегіі адзначыў, што краіна падтрымлівае барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.