Ціханоўская абвясціла пра пачатак галасавання за перамовы з уладамі



Святлана Ціханоўская 18 сакавіка выступіла з анлайн-зваротам, у якім яна абвясціла пра пачатак агульнанацыянальнага галасавання за арганізацыю перамоў з прадстаўнікамі ўлады пры міжнародным пасярэдніцтве на платформе „Голас”, дадзеным якой давяраюць ЕЗ, ЗША, АБСЕ і іншыя.

Па словах экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі, яна «сем месяцаў працавала, каб зрабіць гэтую заяву».

„Галасы беларусаў дапамогуць прыцягнуць міжнародную дапамогу і дамагчыся яшчэ больш рашучых крокаў з боку АБСЕ і ААН. Яны гатовыя арганізаваць перамоўную пляцоўку і выступіць пасярэднікамі, а таксама дапамагчы прымусіць рэжым да перамоваў. Галасы беларусаў – гэта канкрэтны сігнал для міжнародных партнёраў да дзеяння”, – адзначыла Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале. 

Галасаванне пройдзе на платформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.

Першыя вынікі будуць агучаныя да Дня Волі – 25 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя