Ціханоўская адмаўляе спробы Масквы выйсці з ёй на сувязь
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што з боку ўладаў РФ не было спроб звязацца з ёй.
„Спроб звязацца (з боку Масквы – ІФ) са мной не было”, – сказала Ціханоўская ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Вільні.
„Я хачу падзякаваць усім краінам, якія выказваюць падтрымку”, – заявіла Ціханоўская.
„Я заклікаю ўсе краіны паважаць суверэнітэт Беларусі”, – дадала яна.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі не стала адказваць на большасць пытанняў, напрыклад, ці баіцца яна ўмяшання Масквы, якія санкцыі супраць дзейнага кіраўніка Беларусі маглі б быць найбольш эфектыўнымі. Яна таксама не адказала, ці будзе яна балатавацца ў прэзідэнты ў выпадку прызначэння перавыбараў.
„Вы ведаеце, цяпер гэтае пытанне нават не вартае абмеркавання, таму што наша галоўная задача дамагчыся гэтых новых выбараў”, – сказала Ціханоўская.
Яна таксама заявіла, што імкнецца вярнуцца на радзіму і зробіць гэта, як толькі адчуе сябе ў бяспецы.
„Я вельмі люблю сваю радзіму, і я вельмі хачу туды вярнуцца. І я вярнуся туды абавязкова, як толькі буду адчуваць там сябе ў бяспецы”, – сказала Ціханоўская.