Ціханоўская даслала адкрыты ліст Папу Рымскаму Францішку



Сёння Святлана Ціханоўская адправіла адкрыты ліст Папу Рымскаму Францішку, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. Гэта адказ на яго энцыкліку «Fratelli Tutti» ( «Усе браты»), апублікаваную 3 кастрычніка. Энцыкліка, адрасаваная не толькі каталікам, але і ўсім хрысціянам і людзям добрай волі, кажа аб прызнанні годнасці кожнага чалавека, аб’яднанні і цывілізацыі любові.

У сваім лісце Святлана Ціханоўская распавядае пра падзеі ў Беларусі, гераізм мірнага народа і заклікае Папу Францішка падтрымаць беларусаў у іх імкненні да «лепшай палітыкі» і «сацыяльнай дружбы», пра якія ён сам казаў у энцыкліцы.

Ліст адпраўлены напрамую ў Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана, а таксама асабіста перададзены апостальскаму нунцыю ў Літве членам міжнароднай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім.

Поўны тэкст ліста – на сайце Святланы Ціханоўскай.