Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офісу і Кабінету



Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў свету, якая праходзіць у Вільні, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Паводле беларускай дэмакратычнай лідаркі, гэта суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні.

Самае складанае, паводле Ціханоўскай, гэта захаванне і адбудова беларускай суб’ектнасці: „Гэта няпроста, бо мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і маем поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб’ектнасць беларусаў”.