Ціханоўская агучыла першы этап плана Народнага Трыбунала
Святлана Ціханоўская агучыла першы этап плана Народнага Трыбунала. Першым этапам Народнага Трыбуналу стане нейтралізацыя ідэолагаў.
«Адлічэнні студэнтаў, звальненне працоўных, запалохванне медыкаў, разгром мемарыялаў Рамана Бандарэнка ў розных раёнах – хто ўсё гэта робіць? За ўсімі гэтымі загадамі не стаіць асабісты подпіс Лукашэнкі. Але ўсе гэтыя загады аддадзены мясцовымі ідэолагамі. І вы заўсёды ведаеце, хто такі ідэолаг, нават калі яго пасаду называецца інакш. Але з ідэолагамі можна і трэба змагацца».
Што можа зрабіць кожны? Адмяніць рашэнне ідэолага. Назваць імя ідэолага ўсёй краіне.
Запатрабаваць звальнення ідэолага.
Беларускае Радыё Рацыя