Ціханоўская анансавала кампанію па прызнанні „пашпарта новай Беларусі”



Святлана Ціханоўская анансавала кампанію па міжнародным прызнанні „пашпарта новай Беларусі”.

„Найбліжэйшым часам мы зможам вырабіць першыя ўзоры пашпартоў і падрыхтавацца да іх выдачы. Адначасова мы будзем праводзіць кампанію па іх міжнароднаму прызнанню”, — напісала палітык у „Твітары”.

Учора на канферэнцыі „Новая Беларусь” у Варшаве быў прадстаўлены ўзор дызайну „пашпарта новай Беларусі”. Заяўлялася, што ён будзе ўтрымліваць біяметрычныя даныя ўладальніка і мець адрозны ад пазначанага ў афіцыйных беларускіх пашпартах код краіны. Такі дакумент мае значэнне для беларусаў-эмігрантаў, асабліва на фоне таго, што праз афіцыйныя дыпламатычныя пляцоўкі Беларусі вырабіць новы пашпарт цяпер складана.

Беларускае Радыё Рацыя