Ціханоўская апублікавала артыкул у самай папулярнай газеце Нарвегіі



Святлана Ціханоўская апублікавала артыкул у самай папулярнай газеце Нарвегіі.

Супраца кампаніі Yara з «Беларуськаліем» дае менскаму рэжыму грошы на ўтрыманне рэпрэсіўнай машыны, піша лідар беларускага руху за свабодныя выбары ў выданні VG, самым тыражным выданні скандынаўскай краіны.

Яна нагадвае, што Yara абяцала перагледзець сваю прысутнасць у Беларусі, улічваючы сітуацыю з правамі чалавека. А яна толькі пагоршала. Ціханоўская нагадвае, што яе муж, Сяргей Ціханоўскі, быў асуджаны на 18 гадоў турэмнага зняволення. Яна таксама піша пра поўную неабароненасць працоўнага чалавека ў Беларусі. Арыштаваныя 9 з 12 лідараў «Рабочага руху», звольненыя прыкладна 130 супрацоўнікаў «Беларуськалія». «Агулам на сёння вядома прыкладна пра 1000 палітвязняў»

«Відавочна, што партнёрства «Беларуськалія» і Yara – частка апоры рэпрэсіўнага рэжыму. А фінансаванне рэжыму раўназначнае фінансаванню рэпрэсій», – піша Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя