Ціханоўская і Меркель сустрэнуцца 6 кастрычніка
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель адбудзецца 6 кастрычніка ў Берліне, паведамілі ў кабінеце міністраў ФРГ.
Сустрэча была анансаваная некалькі дзён таму. У аўторак у Вільні Святлана Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Фота РИА Новости
