Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу праводзяць сустрэчы з уладамі Партугаліі



Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу за мяжой праводзяць сустрэчы з уладамі Партугаліі. Сустрэча з дзяржаўным сакратаром Партугаліі Бернарду Іву Крузам прайшла ў МЗС Партугаліі ў Лісабоне.

Разам з Ціханоўскай у сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнікі беларускіх кампаній і стартапаў, якія працуюць у Партугаліі, а таксама прадстаўніца беларускага стартап-хаба IMAGURU Анастасія Хамянкова.

Ціханоўская падзякавала прадстаўніку ўрада Партугаліі за падтрымку рэлакаванага беларускага бізнесу і папрасіла партугальскі ўрад змякчыць умовы для працы для яго, пасля гэтага прадстаўнік кожнай кампаніі мог распавесці пра праблемы, з якімі сутыкаецца яго кампанія, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай. Прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі дамовіліся, што МЗС Партугаліі вызначыць кантактную асобу, каб працягваць камунікацыю па вырашэнні гэтых пытанняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/Tsihanouskaya