Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала сталі лаўрэаткамі Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага



Лідары беларускага пратэставага руху ў 2020 годзе Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сталі лаўрэаткамі Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага ў 2022 годзе.

Яны ўганараваныя гэтай узнагародай за мужнасць, барацьбу за свабоду і дэмакратыю, за правы чалавека і тым самым за еўрапейскія каштоўнасці, заявіў у пятніцу, 17 снежня, кіраўнік рады прэстыжнай міжнароднай прэміі ў Ахэне Юрген Ліндэн.

Паводле яго слоў, лідаркі беларускай апазіцыі Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала з’яўляюцца «непаўторным прыкладам» барацьбы супраць дыктатуры, падаўлення і неправавой дзяржавы.

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага з’яўляецца адной з найбольш значных еўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 года людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб’яднанні Еўропы.

У 2019 годзе прэмія была ўручана генеральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу, за год да гэтага – прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Цімамаці Гартан Эш, а ў 2016-м – папа рымскі Францішак.

Уручэнне прэміі адбудзецца 26 мая 2022 года ў каранацыйнай зале ратушы Ахэна.

Беларускае Радыё Рацыя