Ціханоўская лічыць санкцыі супраць Лукашэнкі не надта эфектыўнымі
Святлана Ціханоўская лічыць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі не надта эфектыўнымі, пакуль у яго застаецца магчымасць браць крэдыты ў Расеі.
Аб гэтым прадстаўніца беларускай дэмакратычнай апазіцыі распавяла ў інтэрв’ю радыёстанцыі „Эхо Москвы”.
«Санкцыі былі б нашмат больш эфектыўныя, калі б прадстаўнікі рэжыму не маглі прыехаць і ўзяць крэдыты. Але яны могуць. Таму давайце задамо пытанні прадстаўнікам Крамля: ці варты яны таго?» – сказала Ціханоўская.
З яе пункту гледжання, „трэба прадстаўляць новага чалавека ва ўладзе, які будзе гэтак жа паляпшаць гандлёвыя, эканамічныя адносіны Беларусі з Расеяй”.
«Я думаю, гэта будзе ўзаемавыгадная і адкрытая пазіцыя для ўсіх. Навошта ў Крамлі думаюць, што пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна? У нашых адносінах усё будзе яшчэ лепш», – склала Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя