Ціханоўская наведае Берлін на наступным тыдні



Святлана Ціханоўская 7 і 8 лістапада наведае Берлін, дзе далучыцца да першай сустрэчы альянсу парламенцкіх груп „За дэмакратычную Беларусь”.

Лідар дэмакратычных сіл таксама мае намер сустрэцца са спікерам Бундэстага Бербель Бас і прадстаўнікамі ўрада.

„Я таксама прыму ўдзел у парламенцкіх слуханнях, прысвечаных еўрапейскай будучыні Беларусі”, – напісала палітык у X.