Ціханоўская наведае Брусель і Люксембург
Лідарка дэмакратычнае Беларусі Святлана Ціханоўская сёння пачынае візіт у Брусель і Люксембург, які працягнецца да 22 чэрвеня. Яна выступіць на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Еўразвяза па запрашэнні вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
Плануецца, што падчас сустрэчы будуць апублікаваныя спісы імёнаў і кампаній, якія ўключаныя ў чацвёрты пакет санкцый Еўразвяза. Таксама будуць абмяркоўвацца сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Ціханоўская паўдзельнічае ў гадзіннай дыскусіі з усімі міністрамі замежных спраў Еўразвяза. Таксама запланавана шмат двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі ЕЗ па дапамозе медыя, рэпрэсаваным і праваабаронцам. У Люксембургу Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны.
Беларускае Радыё Рацыя