Ціханоўская наведае з афіцыйным візітам Бельгію і Люксембург



Святлана Ціханоўская 20-22 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Бельгію і Люксембург, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. Беларуская дэмакратычная лідарка ў Брусэлі і Люксембургу выступіць перад Саветам замежных спраў Еўразвяза па запрашэнні прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля.

Плануецца, што падчас сустрэчы будуць апублікаваныя спісы імёнаў і кампаній, якія патрапілі ў 4-ты пакет санкцый ЕЗ. Таксама будуць абмяркоўвацца сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская выступіць перад усімі міністрамі замежных спраў ЕЗ. Таксама яна запланавала серыю двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі ЕЗ па дапамозе медыя, рэпрэсаваным і праваабаронцам. Акрамя таго, Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Люксембурга.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya