Ціханоўская не прыехала ў Бярозу, бо яе папярэдзілі пра «правакацыю»
Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская расказала ўдзельнікам пікету ў Бярозе Берасцейскай вобласці, што супраць яе рыхтавалі правакацыю, паведамляе svaboda.org. Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднеслі да мікрафона на пікеце.
«Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль не з’еду», — сказала кандыдатка.
«Дзякуй за падтрымку, я планавала да вас ехаць. Мілыя мае, даруйце мне, калі ласка, што так атрымоўваецца. Але мне кажуць, што людзі потым не даруюць сабе, калі ты прыедзеш і далей ужо ты ісці не зможаш».