Ціханоўская падпісала мемарандум у абарону незалежнасці



Святлана Ціханоўская падпісала мемарандум беларускага грамадства, Каардынацыйнай рады і дэмакратычных сіл у абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Падпісанты дакумента патрабуюць ад рэжыму адмовіцца ад спробаў знішчыць незалежнасць Беларусі.

Мемарандум падпісалі больш за 3400 беларусаў, уключаючы ўсю каманду Ціханоўскай: дарадцаў Аляксандра Дабравольскага і Франака Вячорку, кіраўніка Кабінета прадстаўнікоў Валерыя Кавалеўскага, прадстаўніка Ціханоўскай па адукацыі Вольгі Шпарагі і прадстаўніка па эканамічных пытаннях Алеся Аляхновіча ды іншых.

У ліку падпісантаў больш за 200 лекараў, 300 выкладчыкаў і педагогаў, больш за 40 навукоўцаў. Пакінуць свой подпіс пад дакументам можа любы беларус.

Беларускае Радыё Рацыя