Ціханоўская пагутарыць з генсакратаром Рады Еўропы



Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская рыхтуецца да размовы з генеральным сакратаром Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч.

19 красавіка яны абмяркуюць у тэлефоннай гутарцы катаванні ў Беларусі, абвінавачванні ў бок палітычных лідараў у тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама падрыхтоўку да інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам і ролю Рады Еўропы ў вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі. 

Вядома, што падчас Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы будуць разглядацца 2 рэзалюцыі па Беларусі, яны тычацца парушэнняў правоў чалавека і новых выбараў прэзідэнта. Нагадаем, што ў галасаванні на платформе Голас, ініцыяваным Ціханоўскай, за перамовы з цяперашнімі ўладамі Беларусі выказаліся больш за 773 тыс грамадзянаў.

Беларускае Радыё Рацыя