Ціханоўская прадставіла праект пашпарта новай Беларусі
На сустрэчы ў Мюнхене з міністрам замежных спраў Ісландыі – краіны, якая цяпер старшынюе ў Радзе Еўропы – дэлегацыя Офіса Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета прадставіла канцэпт пашпарта новай Беларусі, каб з новымі дакументамі беларусы маглі падарожнічаць і легальна знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Тэму пашпарту ўзнімалі і на сустрэчы з еўракамісарам па ўнутраных справах Ільвай Югансан. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з міністрамі замежных спраў адносна працэдуры выдачы такіх часовых дакументаў. Акрамя таго, з Ільвай Югансан абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдур і выдачы міграцыйных дакументаў.