Ціханоўская пракаментавала чарговую хвалю „зачысткі” грамадзянскай супольнасці
Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговую хвалю „зачысткі” грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
14 ліпеня ў Менску і ў рэгіёнах сілавікі праводзілі ператрусы ў праваабарончых, грамадскіх і палітычных арганізацыях, у грамадскіх актывістаў, экспертаў. Некаторыя з іх затрыманыя.
„Зараз рэжым неабдумана помсціць тым, без каго яго існаванне скончыцца яшчэ хутчэй, — піша Ціханоўская. — Усе, каму ён абавязаны развіццём краіны ў папярэднія гады, апынуліся пад катком рэпрэсій”.
Апазіцыйная лідарка лічыць, што „рэжым хавае адсутнасць кантролю над сітуацыяй у гвалце і беззаконні”.
Беларускае Радыё Рацыя
