Ціханоўская пракаментавала новы падручнік пра генацыд беларускага народа
Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940‑х, ён адбываецца проста зараз. Святлана Ціханоўская пракаментавала з’яўленне школьных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
На думку Ціханоўскай, генацыд беларускага народа адбываецца цяпер, калі палітвязняў у месцах зняволення “пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, асуджаючы на марудную смерць”. Генацыд, лічыць яна, адбываецца ў аддзелах міліцыі, дзе з людзей “сілай выбіваюць паказанні і прымушаюць запісаць “пакаяльныя” відэа”; у школах і універсітэтах, дзе “людзі ў пагонах падмяняюць адукацыю ідэалогіяй” і “ламаюць лёсы маладых людзей за любыя спробы пайсці супраць сістэмы”. Палітык перакананая, што Лукашэнка гадамі “здраджваў уласным грамадзянам і сваёй краіне дзеля захавання ўлады”.
Беларускае Радыё Рацыя